Парэшткі пасажыраў зніклага па дарозе ў Антарктыду самалёта чылійскіх ВПС знойдзеныя ў зоне пошуку паветранага судна, паведамляюць інфармагенцтвы.

ВПС Чылі пацвердзілі, што «былі знойдзеныя абломкі самалёта і парэшткі людзей, якія знаходзіліся на борце».

Пошукавая аперацыя працягваецца. У зоне, адкуль экіпаж апошні раз выходзіў на сувязь, былі таксама знойдзеныя «кола самалёта, частка шасі і фюзеляжа».

Вайсковы самалёт Hercules C130, на борце якога знаходзіліся 38 чалавек, вылецеў у панядзелак з Пунта-Арэнас на антарктычную базу імя прэзідэнта Эдуарда Фрэя Монталвы. Персанал, які знаходзіўся на борце, павінен быў правесці агляд трубаправода, па якім на базу пастаўлялася паліва. Паветранае судна перастала выходзіць на сувязь. Праз сем гадзін пасля страты кантакту з самалётам ВПС абвясцілі яго «пацярпелым крушэнне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0