Сенат (верхняя палата парламента) Казахстана ў чацвер ратыфікаваў пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор арэнды комплексу Байканур паміж урадамі рэспублікі і РФ, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пратакол прадугледжвае вяртанне Расійскай Федэрацыяй Казахстану арандаваных зямельных участкаў агульнай плошчай 11,6 тыс. га.

Гаворка ідзе пра чатыры ўчасткі ў Кызылардынскай вобласці. Яны будуць пераразмеркаваныя для будаўніцтва міжнароднага транзітнага калідора «Заходняя Еўропа — Заходні Кітай», чыгункі Алма-Ата — Масква, лінейнай часткі газаправода «Бейнеу — Шымкент» і развіцця пасёлка Тарэтам.

Вывад з арэнды названых участкаў не прадугледжвае змяншэння памеру штогадовай арэнднай платы расійскім бокам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0