Навука і тэхналогіі33

Новая палітыка YouTube: якія відэа цяпер нельга публікаваць?

Найбуйнейшы сусветны відэахостынг і сацыяльная сетка YouTube, які належыць Google, робіць больш жорсткімі патрабаванні да кантэнту карыстальнікаў, піша bbc.com. Цяпер мадэратары YouTube будуць выдаляць відэа, якія змяшчаюць «наўмысныя абразы» па пэўных прыкметах, у лік якіх уваходзіць расавая, гендэрная або сэксуальная прыналежнасць. Таксама відэахостынг не будзе дазваляць публікаваць матэрыялы, якія нясуць прыхаваную пагрозу гвалту.

YouTube і раней выдаляў відэа, якія ўтрымлівалі відавочную пагрозу гвалту, высмейвалі каго-небудзь з-за вонкавага выгляду, раскрывалі асабістую інфармацыю або заклікалі карыстальнікаў да абразаў таго ці іншага чалавека.

Новыя правілы таксама забараняюць:

  • прыхаваную або адкрытую пагрозу гвалту. Напрыклад, такія намёкі, як «сцеражыся»;
  • імітацыю гвалту ў адносінах да чалавека;
  • наўмысныя абразы па прыкмеце расавай, гендэрнай або сэксуальнай прыналежнасці.

Відэахостынг заявіў, што новыя правілы будуць тычыцца ўсіх, ад палітыкаў ды інфлюэнсераў да простых карыстальнікаў.

Тыя, хто будзе парушаць гэтыя правілы, не змогуць зарабляць на рэкламе. Таксама іх відэа могуць быць выдаленыя, а акаўнты заблакаваныя.

Аднак кіраўніцтва таксама заявіла, што ў гэтых правілах будуць і свае выключэнні. Яны будуць рабіцца для абразаў, якія выкарыстоўваюцца ў сатырычным кантэксце, стэндапе і ў музыцы.

«Усе скаргі карыстальнікаў будуць разглядацца ў індывідуальным парадку, і кантэкст відэа будзе абавязкова брацца ў разлік, - запэўніў Бі-бі-сі прадстаўнік YouTube Ніл Моэн. - Аднак гэта не значыць, што можна будзе абразіць каго-небудзь, а потым сказаць: «Я ж пажартаваў».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць