У кулуарах палаты прадстаўнікоў карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад БРСМ, Сяргеем Клішэвічам.
Мы спыталіся ў маладога камуніста, што такое для яго суверэнітэт, зрабіўшы адсылку да размоваў у грамадстве аб той небяспецы, якую цяпер адчувае Беларусь з боку Расіі.
«Суверэнітэт — гэта калі мы самі вызначаем, у якім кірунку мы будзем рухацца: у кірунку інтэграцыі ці дэзынтэграцыі, — сказаў Клішэвіч. — Суверэнітэт ва ўсім свеце каштоўнасць, ён заваёўваецца. І для нас гэта вялікая каштоўнасць, якую трэба берагчы і цаніць і вельмі ўважліва ставіцца да нейкіх карэктыровак суверэнітэту. Чаму? Бо захаваць суверэнітэт — гэта захаваць нашу краіну, граніцы, традыцыі, гісторыю, перадаць нашчадкам.
Чырвоныя рыса інтэграцыі ў тым, што калі мы самі перастанем прымаць рашэнні ў нашай краіне, то гэта ўсё, гэта недапушчальна, гэта не дзяржава ўжо. Я думаю, ніхто гэтага не дапусціць».