Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У нас вельмі добрыя сувязі, яны заснаваны на гісторыі нашых краін, якая можа быць гордасцю любых дзяржаў і базай для развіцця адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - За апошні час мы многае зрабілі для таго, каб нашы гандлёва-эканамічныя адносіны развіваліся больш паспяхова. Што датычыцца палітыкі, міжнароднага парадку дня, то ў нас вельмі добрыя пазіцыі, і па парадку дня міжнародных адносін яны абсалютна супадаюць».

Парламенцкая дэлегацыя В'етнама наведвае Беларусь 12-14 снежня. У час візіту адбудуцца сустрэчы дэлегацыі са спікерамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам, прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0