Завітвайце на старонку часопіса «34»: 34mag.net і спампуйце англа-белмоўныя застаўкі для вашага кампутара з календаром на 2009 год. На кожны месяц — свая шпалерына. Сярод заставак — героі масавай культуры: «Сямества Сімпсанаў», «Паўднёвы Парк» і «Зорныя войны», а таксама адцягненыя, ненагружаныя сэнсам выявы, падпадаючыя пад азначэнне «стыльненька».

Аматарам патрыётчыны давядзецца пачакаць кастрычніка, каб усталяваць застаўку з Мупермэнам (літара «М» на ягоным касцюме) і надпісам «Я люблю Менск».

Не абышлося і без лёгкага самапіяру часопіса «34». Амаль кожны месяц аздоблены дэвізам часопісу «34 дні на месяц, 34 гадзіны на суткі». Але нестандартнасць надпісу робіць сваё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?