Як паведамлялася, сёння раніцай здарыўся пажар у псіхіятрычнай бальніцы ў Жодзішках, што ў Смаргонскім раёне.

Мяркуецца, што агонь пачаў распаўсюджвацца з-за ўзгарання тэлевізара на другім паверсе.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, назіралі такую ​​карціну: шчыльны дым запоўніў калідор і памяшканні дыспансэра. Да прыезду супрацоўнікаў МНС работнікі бальніцы эвакуіравалі 51 пацыента. У памяшканні знайшлі цела 66-гадовага мужчыну.

Таксама ў задымленым памяшканні знайшлі яшчэ аднаго чалавека - 80-гадовую жанчыну. Яна была яшчэ жывая, яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам, аднак праз некалькі гадзін жанчына памерла ў бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0