На паліцах крамаў гульня з'явіцца з 16 снежня. А на радзіме гульні, у Гродне, прэзентацыя адбудзецца 18 снежня.

«Паўстанцы» — беларуская настольная гульня, якая прапануе паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.) альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на вынікі паўстання. Упершыню «Паўстанцы» выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць.

У другой рэдакцыі гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі — «Праклён» і «Падзеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0