Першы ў гэтым сезоне навагодні экспрэс у рэзідэнцыю Дзеда Мароза адправіцца з Мінска 13 снежня, паведамляе БелТА.

Спецыяльны маршрут выхаднога дня арганізуюць для турыстаў у навагоднія і калядныя святы, а таксама ў час зімовых канікулаў у школьнікаў. Цягнік з купэйных вагонаў будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст 13, 20, 24 і 27 снежня, а таксама 2, 4, 6 і 13 студзеня.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.57 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 7.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на аўтобусах. У нацпарку госці правядуць цэлы дзень. Назад у сталіцу навагодні поезд будзе адпраўляцца з Брэста ў 17.28 і прыбываць у Мінск у 22.18.

Штогод турыстычным поездам па напрамку Мінск — Брэст — Мінск перавозіцца больш як 1600 чалавек. Плануецца, што ў гэтым сезоне падарожжа ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза зробяць больш за 2000 пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0