12 снежня ў 10.28 ў Бярозаўскі РАНС ад намесніка дырэктара паступіла паведамленне аб задымленні на першым паверсе СШ №3, паведамляе 112.by.

Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікі МНС знайшлі нязначнае задымленне на першым паверсе будынка ў раёне электрашчытавой, а адміністрацыя аб'екта і выкладчыцкі склад праводзілі эвакуацыю школьнікаў.

Задымленне адбылося з-за тлення электраправодкі ў электрашчытавой без наступнага гарэння, тушэнне не рабілася (будынак школы быў адключаны ад трансфарматарнай падстанцыі работнікамі раённых электрасетак). 

Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0