12.12.2019 / 14:18

32-гадовая жыхарка Капыля арганізавала хітрую фінансавую піраміду і выманіла ў людзей 400 тысяч 6

У Капылі праваахоўныя органы раскрылі маштабнае махлярства, здзейсненае па прынцыпе фінансавай піраміды. Падазраванай апынулася 32-гадовая мясцовая жыхарка, ад дзеянняў якой нанесены ўрон амаль на 400 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

— Жанчына мела ўнікальную здольнасць пераконваць людзей. Прадстаўляючыся паспяховым прадпрымальнікам у сферы будаўніцтва, яна прапаноўвала жыхарам раёна ўкласціся ў развіццё бізнэсу, звязанага з уцяпленнем трубаправодаў. Для гэтага трэба было толькі пазычыць пэўную суму грошай пад выгадны працэнт, — распавёў Уладзімір Рудакоўскі, намеснік начальніка Капыльскага РАУС.

Пазней высветлілася, што ніякай камерцыі не існавала. Грошы першых крэдытораў жанчына патраціла, а каб вярнуць даўгі шукала новых «кліентаў». У выніку серыя пазык з сакавіка па кастрычнік 2019 года спынілася на некалькіх жыхарах райцэнтра. Усяго яны пазбавіліся 160 тыс. даляраў, 18 тыс. еўра і 510000 расійскіх рублёў, пра што было паведамлена ў міліцыю.

Падазраваную змясцілі ў ізалятар, а матэрыялы праверкі перадалі следчым для дачы прававой ацэнкі яе дзеянням.

Зараз праваахоўныя органы выяўляюць іншых магчымых пацярпелых і правяраюць на дачыненне да падобных злачынстваў.

Вядома, што 10 гадоў таму яна прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры

NN.by

20
Максим Дизайнер / Адказаць
12.12.2019 / 15:20
А сдрухой стараны, если пасматрэць!Какая разница адкудава деньхи?!!!!!!!!!Какая?Чалавек крутиуся. Симью кармил, детак!!!!Детки самая важнае, ну, и штобы красивые были ещо. Што вы прычапились к чалавеку!Папробуйце дакажице!А лохи - сами вирнаватыы!!!Жаль, что не удалось збежаць у Варшаву. Шпацыравала бы сийчас как чалавек в истарычаскам цэнтры!!!
2
меркаванне / Адказаць
12.12.2019 / 16:49
Максим Дизайнер, не так. Такім лепш шпацыраваць па краснай плошчадзі, каля крамля і гума. 
3
Nikname / Адказаць
12.12.2019 / 18:42
Самае смешная, што нехта яшчэ трымае зберажэннi у расейскiх рублях.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру