12.12.2019 / 15:13

«Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка 7

Перадпрэм'ерны паказ гістарычнага блокбастара «Купала» перанесены па тэхнічных прычынах. Закрытая дэманстрацыя фільма была запланаваная на Дзень беларускага кіно, 17 снежня, у мінскім кінатэатры «Масква». Аднак, як расказаў Еўрарадыё рэжысёр карціны Уладзімір Янкоўскі, узніклі праблемы з фінальнай гатоўнасцю спецэфектаў.

«У мяне не да канца гатова камп'ютарная графіка, таму я папрасіў яшчэ тыдзень. Не магу паказваць няякасную графіку», — кажа Янкоўскі.

Па словах рэжысёра, камп'ютарная графіка задзейнічана ў фільме, каб «састарыць» Мінск і Вільню, дзе адбываецца дзеянне «Купалы».

Чакаецца, што перадпрэм'ерная дэманстрацыя фільма адбудзецца ва ўсё тым жа кінатэатры «Масква»: «Дзесьці ў перыяд з 24 да 26 снежня», — запэўнівае рэжысёр.

У пракат «Купала» выйдзе ў другой палове 2020 года. Перад тым баёпік паездзіць па фестывалях. Гістарычная драма пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы — адзін з галоўных праектаў кінастудыі «Беларусьфільм» апошняга часу.

NN.by

11
Ліцьвін металіст / Адказаць
12.12.2019 / 15:23
Рэжуць непатрэбныя для расеі сцэны.
5
Ляксей / Адказаць
12.12.2019 / 15:32
Чакаем!
3
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
12.12.2019 / 16:01
Айці-краіна
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру