12.12.2019 / 15:36

Мурал з Каменнай Горкі прызналі найлепшым у свеце па выніках галасавання ў лістападзе 5

Работу беларускага мастака Яўгена Сасюры «Лічбавы свет», якая з’яўляецца часткай манументальнага арт-трыпціху «Будучыня» ў сталічным мікрараёне Каменная Горка, назвалі найлепшай у свеце. Галасаванне праходзіла на міжнароднай платформе Street Art Cities, каманда якога папярэдне выбрала 16 найбольш заўважных манументальных роспісаў, якія былі зроблены ў лістападзе ў розных краінах, паведамляе Звязда.

Пераможцам апытання, паведамілі актывісты арт-праекту Urban Myths, стаў выкананы ў тэхніцы фотарэалізму мурал на 9-павярхоўцы па вуліцы Прытыцкага, 134. Яго аўтар — ураджэнец Пінска Яўген Сасюра. Мастак працуе пад творчым псеўданімам mutus і ўжо добра вядомы на радзіме як аўтар першага легальнага роспісу ў родным горадзе (2012), муралаў-паштовак з ландшафтамі старога Пінска (2016), роспісаў у межах міжнароднага фестывалю Vulica Brasil і камерцыйных работ па замове дзяржаўных устаноў і гарадскіх уладаў. Яўген ужо расказваў, што работа «Лічбавы свет» прысвечаная сувязі свету глабальных камунікацый, традыцыйнага ладу жыцця прыроды: «У вобразе галоўнай гераіні спалучыліся сучасная дзяўчына, жыхарка Мінска, і персанаж славянскай міфалогіі, багіня Макаш, якая апекавалася ткацтвам і іншымі жаночымі рамёствамі, а таксама чалавечага лёсу наогул». Дзве другія часткі трыпціху «Будучыня», які сімвалізуе рух Беларусі з сёння ў заўтра — мурал «Фрыланс» сербскага мастака Artez i твор іспанца Slim «Героі новага часу», размешчаныя на суседніх шматпавярхоўках.

Да міжнароднага поспеху Яўген Сасюра ставіцца вельмі спакойна: «Я не ўспрымаў бы гэта як нейкую надзвычай сур’ёзную падзею, проста падпісчыкі аднаго з мастацкіх аб’яднанняў прагаласавалі за ўпадабаную работу. Ці будуць новыя муралы? Безумоўна, але ўжо ў наступным сезоне — зараз назапашваю і прадумваю новыя ідэі, якіх заўжды хапае». Зрэшты, тут можна запярэчыць сціпласці беларускага мастака: міжнародная суполка Street Art Cities, якая ўхваліла яго работу, з 2017 года дзейнічае ў 570 гарадах 79 краін свету і ўтрымлівае інфармацыю пра мастацкія работы больш чым 24300 аўтараў! У прыватнасці, у Беларусі «паляўнічыя на вулічныя роспісы» налічылі ўжо звыш 600 цікавых і вартых увагі стрыт-арт аб’ектаў, прадстаўленых на інтэрактыўнай карце.

Як адзначае каманда праекту Street Art Cities, перамога беларуса стала «крыху нечаканай» — ён набраў 53% галасоў ад больш чым тысячы прыхільнікаў стрыт-арту з розных краін і абышоў сусветна вядомых вулічных мастакоў INTI з Чылі, Lula Goce з Іспаніі і Sasha Korban з Украіны.

NN.by

2
koti / Адказаць
12.12.2019 / 22:58
 Віншую Яўгена! Выдатна, што работа беларускага мастака адзначана як найлепшая ў свеце!  Гэты мурал вельмі цікавы і прываблівае ўвагу
56
Максим Дизайнер / Адказаць
12.12.2019 / 23:25
Какая безвкусица
0
M.O. / Адказаць
13.12.2019 / 02:01
ого, какое классное приложение, спасибо, что рассказали. 
А художник в ландшафт вписал девушку, тем и интересна работа.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру