Трамп раскрытыкаваў «чалавека года»: Грэта павінна працаваць над сваім гневам!
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у твітары раскрытыкаваў прызнанне экаактывісткі Грэты Тунберг чалавекам года.

«Проста недарэчна! Грэта павінна працаваць над сваім гневам, а потым схадзіць у кіно з сябрам. Супакойся, Грэта, супакойся!» — адзначыў амерыканскі лідар.
Нагадаем, 11 снежня выданне Time аб'явіла 16-гадовую шведку чалавекам года.
So ridiculous. Greta must work on her Anger Management problem, then go to a good old fashioned movie with a friend! Chill Greta, Chill! https://t.co/M8ZtS8okzE
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) December 12, 2019
Каментары