12.12.2019 / 18:43

Следчыя назвалі асноўную версію забойства Паўла Шарамета 11

Украінскія следчыя прыйшлі да асноўнай версіі забойства журналіста Паўла Шарамета — дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне. Пра гэта на тэрміновым брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка паліцыі Украіны Яўген Коваль.

«Следства высунула шэраг версій. А менавіта: памылка ў аб'екце злачынства, бытавыя і міжасобасныя канфліктныя сітуацыі, прафесійная дзейнасць журналіста ва Украіне, Беларусі і Расіі. І чацвёртая версія — гэта дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомага чалавека», — заявіў ён.

Па словах Коваля, у ходзе расследавання следчыя адкінулі тры версіі з чатырох.

«Следзтва працягнула працаваць па асноўнай версіі — дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомага чалавека», — сказаў ён.

NN.by

9
любите родину мать вашу / Адказаць
12.12.2019 / 18:52
здаецца, з чатырох версій была выбрана самая надуманная?
5
Antyzombie / Адказаць
12.12.2019 / 19:04
Гэьа як? Нешта нагадвае справу Кавалёва- Канавалава. Там таксама - з мэтай дэстабілізацыі.
2
LitvinM / Адказаць
12.12.2019 / 19:26
Нешта мне гэта фармулеўка нагадвае справу з выбухам у менскім метро
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру