13.12.2019 / 02:23

Расійскі журналіст памёр пасля таго, як «хуткая» спыніла крывацёк курыцай 8

У чацвер, 12 снежня, у Маскве ва ўзросце 42 гадоў памёр Міхаіл Вінаградаў, журналіст газеты «Вечерняя Москва».

Перад смерцю журналіст напісаў паведамленне на сваёй старонцы ў Facebook пра тое, што фельчары з хуткай дапамогі спрабавалі спыніць адкрыты крывацёк халоднай курыцай.

Па словах Міхаіла Вінаградава, ён думаў, што ў яго разрыў артэрыі, але лекары сказалі, што гэта буйны сасуд і «дзірка ўжо сама закрываецца».

Фельчары наклалі Вінаградаву павязку. Акрамя таго, адзін з супрацоўнікаў хуткай зазірнуў да мужчыны ў маразілку і дастаў адтуль кураня-бройлера, сказаўшы пры гэтым «вось гэта трымайце гадзіну».

NN.by

6
0.5 / Адказаць
13.12.2019 / 06:34
Странный способ разморозки.
3
Слаўка / Адказаць
13.12.2019 / 07:25
Трэба было не курыцу прыкласці. а паліць мачой цельнай каровы.
3
Генэрал Голад / Адказаць
13.12.2019 / 08:44
Спадзяюся, што кура не санкцыйная, а то Вінаградава яшчэ да крымінальнай адказнасьці прыцягнуць. Пасьмяротна... 

PS па-беларуску правільна - "кура", а не "курыца".
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру