Днём 12 снежня ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары ў пад'ездзе 14-павярховага жылога дома ў Гродне па вуліцы Суворава, паведамляе прэс-служба АУ МНС Гродзеншчыны.
Агнём была знішчана ліфтавая кабіна грузапасажырскага ліфта, пашкоджаная ліфтавая шахта, закураны сцены. Работнікі МНС з ужываннем спецсродкаў выратавалі з задымленых кватэр 11 чалавек, з іх 3 дзяцей. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.