mvs.gov.ua

mvs.gov.ua

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што ў пятніцу ў судзе праваахоўнікі прадставяць вынікі экспертыз па справе забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Права на ўладу» на 1+1, перадае РБК-Украіна.

Авакаў адзначыў, што праваахоўнікі ведаюць, хто ініцыяваў гэта злачынства.

«Мы затрымалі цэлую групу і ім прад'яўлена абвінавачанне. У нас няма адказаў на ўсе пытанні. У нас стаяць пытанні па ролі некаторых людзей. Мы бачым людзей, якія ініцыявалі гэта злачынства. Я думаю, што ў гэтай справе будуць яшчэ навіны», — заявіў ён.

Па словах Авакава, паліцыя не памылілася і прадставіць вынікі.

«Нашы аргументы вельмі сур'ёзныя. У пятніцу ў судзе мы прадставім вынікі экспертызы. Мы перакананыя, што мы не памыліліся», — дадаў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася, што паліцыя затрымала падазраваных у датычнасці да забойства ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета. У прыватнасці, праваахоўнікі затрымалі ўдзельніка баявых дзеянняў на Данбасе, вайскоўца і музыканта Андрэя Антоненку і доктарку-валанцёрку Юлію Кузьменка.

Акрамя таго, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што адкрытым застаецца пытанне адносна ўстанаўлення заказчыка забойства Шарамета. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў надзею на тое, што паліцыя высветліць заказчыка ў найбліжэйшы час.

Украінская паліцыя затрымала падазраваных у забойстве Паўла Шарамета — рок-музыканта і доктарку

Следства мяркуе: над забойствам Шарамета працавала цэлая група

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0