KAM
Парламент Літвы вырашыў знізіць прызыўны ўзрост. З 1 студзеня 2020 года гэта будзе 18—23 гады замест 19—26 гадоў, што дзейнічае цяпер, піша Delfi.
За гэтыя папраўкі да закона аб закліку галасавалі 88 дэпутатаў, устрымаўся 1.
Ініцыятары прапановы сказалі, што прызыўнікам старэйшага ўзросту служба ў арміі наносіць непрапарцыйна вялікія страты (у іх бываюць сем'і, яны працуюць або жывуць за мяжой).