Tut.by

Tut.by

Алег Румо выступае за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, але адзначае, што рашэнне па гэтым пытанні павінен прымаць народ. Пра гэта дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі і член Савета Рэспублікі Алег Румо распавёў у эфіры АНТ, піша Tut.by.

— Калі ўзяць маю пазіцыю — пазіцыю гуманіста і доктара, то я выступаю за мараторый на смяротнае пакаранне. Я выдатна разумею, што смяротнае пакаранне проста так не адбываецца ў нашай краіне. Гэта людзі, якія здзяйсняюць тое, што несумяшчальна з паняццем «чалавек». Гэта людзі, якія здзяйсняюць тое, што нават жывёлы ніколі не здзяйсняюць і не дазваляюць сабе. Тым не менш я за мараторый на смяротнае пакаранне па адной простай прычыне — стопрацэнтную гарантыю таго, што не здзейсненая памылка, даць немагчыма. Калі б была стопрацэнтная гарантыя, я, зыходзячы з сваёй прафесіі, усё роўна лічу, што пазбаўляць чалавека жыцця нельга. Таму што з пазбаўленнем чалавечага жыцця ўсё заканчваецца, — заявіў Румо.

Пры гэтым ён адзначыў, што пакаранне павінна быць адэкватна таму злачынству, якое здзейснена.

— Але мая грамадзянская пазіцыя ў тым, што не я вырашаю — вырашае народ, — дадаў Алег Румо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0