Міністэрствам неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на фарміраванне колькасці месцаў для навучання па патрэбных спецыяльнасцях і прымаць рашэнне з улікам патрэбнасці кожнага рэгіёну. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, піша БЕЛТА.

«Сёння вялікая ўвага надаецца пытанням забеспячэння выпускнікоў першым працоўным месцам. Мы, у адрозненне ад іншых краін СНД, захавалі традыцыі абавязковага размеркавання бюджэтнікаў. Наладжана сістэмная праца з выпускнікамі медыцынскіх універсітэтаў, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі органаў мясцовай улады і патэнцыйныя наймальнікі. Не менш важныя маніторынг замацавання і адаптацыі маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Невыпадкова медыцынскія ўніверсітэты — лідары па размеркаванні выпускнікоў, у тым ліку платнай формы навучання, адзначыў ён.

 Не рэдкасць, калі нават замежнікі жадаюць застацца і лячыць людзей у Беларусі, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0