13.12.2019 / 12:09

Лукашэнка: Пасля дакладаў міністраў жыць не хочацца 20

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў параўнаў доктарскую практыку з працай кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«Ведаю, вам вельмі цяжка. Доктар — жорсткая прафесія. Табе за адзін дзень могуць мора кампліментаў выказаць, пакланіцца ў пояс, на калені стаць, пацалаваць бот. І пасля абеду могуць так аблаяць, што жыць не захочацца. Такі ваш лёс. Кагосьці вы ў дзень, і нямала, вылечыце, а камусьці не зможаце дапамагчы. І ад гэтага залежаць вашы жыццё і настрой, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

— Гэта амаль як у мяне. З раніцы напаскудзяць так … Пасля дакладаў міністраў жыць не хочацца. Да абеду нібы нейкае сонца паказалася з-за хмар. Да вечара — назад. Потым ноч не спіш».

«Таму я ведаю, што такое прафесія доктара. Яна высакародная», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

3
Жвір / Адказаць
13.12.2019 / 12:29
Пасля дакладаў міністраў жыць не хочацца
https://nn.by/?c=ar&i=242823
Дык у чым справа ?..
5
Абыяка / Адказаць
13.12.2019 / 12:30
Дык сыходзь, глядзіш, лягчэй дыхацца будзе, і міністры розныя галаву дурыць табе не будуць
5
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
13.12.2019 / 13:05
Сашанька, дык цябе ж ніхто ня прымушае.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру