Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў заявіў, што з'яўляецца прыхільнікам страхавой медыцыны, перадае БЕЛТА.
«Я прыхільнік таго, каб развіваць страхавую медыцыну. Але адразу нельга: трэба, каб людзі былі да гэтага гатовы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён растлумачыў, што спачатку трэба павялічыць даходы грамадзян у два разы. «Ці дазволіць гэта зрабіць эканоміка? Таму страхавая медыцына добра: скінуў на людзей і будзь здаровы. Але трэба разумець наступствы, мы іх пралічвалі. На гэтым этапе мы дамовіліся: вось бясплатная, вось платная, вось страхавая медыцына», - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што паступова ў краіне возьмуць курс на развіццё медыцынскага страхавання. «Але не адразу», - падкрэсліў ён.