13.12.2019 / 15:11

У Оршы пасажыр маршруткі з пісталетам у руках бегаў за кіроўцам 4

Фота mvd.gov.by

Здарэнне адбылося ўдзень 30 лістапада, паведамляе прэс-служба МУС.

У «Газэль» да 26-гадовага кіроўцы зайшоў 41-гадовы мужчына, які за праезд не разлічыўся.

Пасля адпраўлення аўтамабіля ад чарговага прыпынку безбілетнік ўстаў з месца і пачаў беспадстаўна абражаць шафёра. Прычынай таму было пытанне: ці не прапусціў пасажыр свой выхад.

Каб не падвяргаць небяспецы іншых кліентаў і не патрапіць у аварыю, маршрутчык спыніўся і запатрабаваў у мужчыны выйсці з салона. Замест гэтага той дастаў з кішэні пісталет і пачаў пагражаць.

Кіроўца, не разбіраючыся, што за зброя ў руках у падазраванага, пачаў уцякаць ад яго і хавацца за маршруткай. Гэта ўбачыў мясцовы жыхар, што праязджаў міма, і выклікаў міліцыю. У выніку хулігана затрымалі.

NN.by

4
Алег С. / Адказаць
13.12.2019 / 15:45
Мафія бессмяротная 
2
Бацька / Адказаць
13.12.2019 / 16:13
Вот это новость! Прям как в Чикаго)))
3
Зiма / Адказаць
13.12.2019 / 16:13
Гэта у воршы звычайнае здарэнне.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру