13.12.2019 / 15:56

Лукашэнка заступіўся за чыстых расійскіх спартсменаў 16

На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў Аляксандр Лукашэнка згадаў, што часам ні за што пачынаюць гнабіць расійскіх спартоўцаў, якія чыстыя і ніколі не бачылі допінгу.

«Савецкіх было складана. Савецкі Саюз — гэта ўсё ж такі магутная сістэма, супрацьстаяць магла. Хоць з Алімпіядай 1980 года таксама паспрабавалі нахіліць. Але і без іх правялі. Зараз мы, на жаль, раздробленыя», — цытуе словы кіраўніка краіны прэс-служба.

9 снежня выканкам WADA адхіліў Расію ад удзелу ў міжнародных турнірах, уключаючы Алімпіяды і чэмпіянаты свету. Акрамя таго, краіна не зможа праводзіць такія спаборніцтвы. Дыскваліфікацыя будзе доўжыцца чатыры гады.

Нагадаем, што Алімпіяду-1980 у Маскве байкатавалі больш за 60 краін: прычына — увод у 1979 годзе войскаў у Афганістан. У сваю чаргу СССР і яшчэ 13 краін байкатавалі Алімпійскія гульні у Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе.

NN.by

1
Зiма / Адказаць
13.12.2019 / 16:28
Их там нет.
1
Viknik / Адказаць
13.12.2019 / 16:45
Рыхтуецца да лаездкі ў крэмль.
1
Ваўкалак / Адказаць
13.12.2019 / 17:05
Ну ў Крыме былі ж без сцяга, і тут без сцяга будуць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру