13.12.2019 / 19:05

Галоўны рэжысёр Опернага Міхаіл Панджавідзэ звольнены. Афіцыйна — за прагулы 9

Міхаіл Панджавідзэ звольнены з пасады галоўнага рэжысёра Опернага тэатра Беларусі. Афіцыйная прычына — прагулы з аўторка па пятніцу.

Фота: sb.by.

Міхаіл Панджавідзэ абураны такім рашэннем дырэкцыі.

«З дырэктарам тэатра Аляксандрам Пятровічам (быў прызначаны на пасаду 5 лістапада — «НН») у нас была вусная дамова. Я працую з дому. Зараз я працую толькі над адной пастаноўкай, операй «Набука», таму з дому мне працаваць прасцей, тут больш магутны камп'ютар, чым у тэатры. І вось сёння мне тэлефануюць. «А вы дзе?» — пытаюцца. Я здзівіўся: «Як дзе, дома?». Тады ў мяне папрасілі дакумент, які пацвердзіць, што ёсць прычына, па якой я адсутнічаю на працы. Я сказаў, што бальнічнага ў мяне няма, на што мне адказалі, што ў такім выпадку афармляюць мне прагулы і звальняюць за гэта», — расказвае Міхаіл Панджавідзэ.

Міхаіл пракансультаваўся з юрыстам, які пацвердзіў, што за прагулы можна зрабіць вымову, пазбавіць прэміі, звальняць — гэта крайняя мера.

«На што дырэктар мне адказаў, што калі ён мяне не звольніць, іншыя таксама расслабяцца. Такое паказальнае звальненне. У прынцыпе, прэміі мяне таксама пазбавілі. Адпускныя не заплацілі, фактычна пакінулі без сродкаў», — абураецца Міхаіл.

Панджавідзэ расказвае, што яго цкаванне пачалося яшчэ год таму, пасля скандальнай пастаноўкі «Саламея». Ужо тады ў рэжысёра здарыўся канфлікт з тагачасным кіраўніком тэатра Валянцінам Елізар'евым.

«Тады ён казаў, што нам непатрэбна ставіць Набука». Цяпер пастаноўку оперы адменяць», — наракае Міхаіл Панджавідзэ.

У тое, што «Набука» пакажуць летам у Нясвіжы ў канцэртным выкананні, Міхаіл не верыць.

«Канцэртнае выкананне оперы Нясвіжу патрэбна як зайцу стоп-сігнал. Опера доўжыцца тры гадзіны. Уявіце сабе гэта! А гэтаму тэатру не патрэбны прэм'еры, не патрэбна класіка, гэтаму тэатру патрэбныя толькі грошы», — перакананы Міхаіл Панджавідзэ.

Цяпер, упэўнены рэжысёр, у тэатры будуць ісці толькі балеты ў пастаноўцы Елізар'ева.

«Ён за іх атрымоўвае шалёныя грошы. Акрамя афіцыйнага заробку мастацкага кіраўніка тэатра, які 4000 рублёў, Елізар'еў за кожную пастаноўку атрымоўвае 11% аўтарскіх ад кожнага паказу. А спектаклі ідуць па 2 вечары запар. Гэта шалёныя грошы», — кажа Міхаіл Панджавідзэ.

Што цяпер рабіць Міхаілу, які адпрацаваў галоўным рэжысёрам 10 гадоў?

«Дадому, у Расію, насустрач інтэграцыі… Але я за незалежную Беларусь! Беларусь заслужыла сваю незалежнасць крывёю. Мая малодшая дачка нарадзілася тут, яна размаўляе па-беларуску. Проста мне больш няма месца ў Беларусі. Ну куды ісці? У які тэатр? З папоў у дыяканы не ідуць», — кажа Міхаіл.

Што цяпер чакае Оперны тэатр, Міхаіл адказвае:

«Лёс правінцыйнага тэатра. Вось калі я ўбачу наш тэатр на гастролях за мяжой не з адным спектаклем, а цэлым цыклам, калі я ўбачу назву нашага тэатра ў міжнародных фестывалях, я тады забяру свае словы назад. А пакуль я перакананы, што нічога добрага тут не будзе. А я сыходжу», — падвёў рысу Міхаіл Панджавідзэ.

Наталля Тур

4
Котіс / Адказаць
13.12.2019 / 19:25
Фармальную дысцыпліну звычайна патрабуюць пры тпворчай імпатэнцыі.
7
Будулай / Адказаць
13.12.2019 / 19:38
Перестали ходить в этот театр из-за бесконечных Лебединыхщелкунчиков и  попсовых галаконцертов. На " Соломеи" был-понравилось.

4
Сусед / Адказаць
13.12.2019 / 22:25
Так, абы што.

Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру