13.12.2019 / 20:51

Гістарычная перамога кансерватараў. У Вялікабрытаніі аб'явілі вынікі парламенцкіх выбараў 5

У пятніцу ў Вялікабрытаніі аб'явілі афіцыйныя вынікі пазачарговых парламенцкіх выбараў, піша ВВС. Пасля завяршэння падліку галасоў ва ўсіх 650 акругах, пераможцам прызнана Кансерватыўная партыя прэм'ера Борыса Джонсана.

Торы атрымліваюць у новым парламенце 365 мандатаў (на 47 мандатаў больш). Гэта з'яўляецца абсалютнай большасцю і найлепшым вынікам з 1987 года — часоў прэм'ерства Маргарэт Тэтчэр.

Апазіцыйная Лейбарысцкая партыя атрымлівае 203 мандаты (мінус 59 мандатаў), што з'яўляецца найгоршым вынікам у гісторыі партыі.

Шатландская нацыянальная партыя размясцілася на трэцім месцы з 48 мандатамі (на 13 больш), Ліберальныя дэмакраты атрымліваюць 11 мандатаў (на адзін менш).

Пазачарговыя выбары ў Вялікабрытаніі адбыліся 12 снежня.

Пераканаўчая перамога торы дазволіць прэм'ер-міністру Джонсану выканаць абяцанне аб выхадзе краіны са складу Еўрапейскага Саюза.

NN.by

9
Баршчэўскі / Адказаць
13.12.2019 / 21:10
брусэльскай бюракратыі трэба добра падумаць, да чаго можа прывесьці занядбаньне традыцыйных (у т.л. нацыянальных) каштоўнасьцяў у шэрагу краін Эўразьвязу. Забываньне таго, што культура гэтская самая важная ў сучасным сьвеце, як і эканоміка, вядзе да непрадказальных наступстваў.
7
IharH / Адказаць
13.12.2019 / 21:49
Зноў народ усё папсаваў, не даюць сацыялізм збудаваць. Трэба зноў перагаласаваць, іначай дэмакратыя опасносте!
13
american / Адказаць
14.12.2019 / 02:15
сейчас тутейшие либералы расскажут что на выборы повлияла росия , а сами британцы хотят остаться в ЕС . 4 года британский естаблишмент крутит хвостом не решаясь покинуть убогое детище глобализма  европейский союз . сколько еще надо голосовать избирателям дабы завершить процесс выхода ? 
......
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру