13.12.2019 / 22:54

Галоўны фігурант справы Шарамета перад ператрусам прасіў вынесці з кватэры міну 4

Падазраваны ў датычнасці да забойства журналіста Паўла Шарамета Андрэй Антоненка перад ператрусамі па тэлефоне папрасіў свайго сваяка вынесці з кватэры міну МОН-50, паведамляе Українська правда.

Па словах крыніцы, следства выявіла, што перад ператрусамі адзін з сужыцеляў Антоненкі вынес нешта зялёнае, што схавалі ў шафе ў падазраванага.

Гэтая рэч была схаваная на першым паверсе ў офісе.

Следства высветліла, што імя сваяка і сужыцеля Антоненкі — Сяргей.

Крыніца заявіла, што начныя ператрусы ў валанцёраў былі выкліканыя пошукам гэтага прадмета.

У выніку ператрусу ў Сяргея знайшлі міну МОН-50, якая была ў напаўразабраным стане.

Элементы супрацьпяхотнай міны МОН-50 выкарысталі для забойства Паўла Шарамета.

NN.by

44
Казік / Адказаць
13.12.2019 / 23:14
Ой, а забойцы, аказваецца, атошнікі-валанцёры? Тэрмінова вызваліць герояў!
3
астап / Адказаць
14.12.2019 / 09:01
за абьектыўнасть расследвання я не хвалююся. Адвакатаў як ў Беларусі ліцэнзій не пазбаўляюць. Журналісты ды актывісты разбяруць справу пад дробнаглядам. Мо Зяленскаму і спакайней разабрацца з валанцерамі ды ветэранамі да хто яму дасці гэта зрабіць. Тым ня меньш выключыць удзел названых асоб у злачынстве нельга. Удзел у вайне яшчэ не гарантыя бездакорнасці. Наконт мэтаў, замоўцаў зусім незразумела. Будзем назіраць як кажа адзін рэдактар
16
Летов / Адказаць
14.12.2019 / 09:34
Как все складно у них. Киллер совсем **бил, дома оставил комплектующие. Марихуану там у него не нашли случайно еще?)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру