14.12.2019 / 10:11

У Брэсце пітбуль напаў на мужчыну і ўкусіў яго за важны орган, міліцыя шукае відавочцаў і сабаку 18

Брэсцкая міліцыя расследуе незвычайны выпадак. У Брэсцкую абласную бальніцу трапіў 25-гадовы мужчына з дыягназам «Укушаная рана палавога члена».

Каля 20.10 26 кастрычніка гэты малады чалавек ішоў насупраць прыпынку грамадскага транспарту «Колератрон» з боку вуліцы Суворава. Там на яго напаў і ўкусіў у пахвіну сабака пароды пітбультэр'ер. Дактары вымушаныя былі накласці шво.

Як паведамляе міліцыя, выяўленыя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных, па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя (арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Прыкметы мужчыны, які гуляў з сабакам, — 40—45 гадоў, рост каля 180 см, шчыльнага целаскладу, быў апрануты ў чорныя штаны, куртку цёмнага колеру (магчыма, з капюшонам) і туфлі. Сабака попельнай афарбоўкі (светлая).

Міліцыя за паўтара месяца не здолела выявіць сабаку, напэўна, ён не зарэгістраваны, піша Віртуальны Брэст.

Усіх, хто можа паведаміць што-небудзь карыснае па гэтым пытанні, просяць патэлефанаваць на тэлефон 375-29-206-28-56. У выпадку атрымання значнай інфармацыі магчымае ўзнагароджанне.

NN.by

17
любите родину мать вашу / Адказаць
14.12.2019 / 10:41
даўна трэба забараніць трымаць сабак. байцовых парод. ну, нашто іх трымаць у шматкватэрных жылых дамах? як каму хочацца выплюхнуць сваю пяшчоту не на чалавека, а на жывёлу, заводзь коціка, хамячка, ці рыбку. на крайні выпадак - бяры сабачку дробненькіх парод - пекінэсіка, шпіцка, балонку, тэр'ерчыка, ці - чыхуахуа. але на хуахуа гэты пітбуль? каб суседзяў палохаць?  нярэдка бачыш, ідзе такі дрышч - метр у скачку, на два разы папісяць засталося і побач жывёліна, большая за яго. навошта яна? каб самазацьвердзіцца? дык кнігі навуковыя чытай. спортам займайся і будуць цябе і без жывёліны паважаць!
8
DotardMoronCovfefe / Адказаць
14.12.2019 / 11:55
Собака посмотрел «Однажды...в Голливуде»
5
любите родину мать вашу / Адказаць
14.12.2019 / 12:08
калі бачыш, ідуць па вуліцы побач такія скатавод і ягоны скот, дык не адразу і зразумееш, хто з іх хто? хто - жывёла, а хто - "гаспадар"? бо абодва - без павадка, абодва - без намордніка. але, як зробіш заўвагу, што ў грамадзскім месцы такую сабаку павінна трымаць на павадку і ў намордніку, дык брэх ў адказ (часьцей за ўсё - сам надень наморднік) адразу расстаўляе ўсе "кропкі над і"! павінна "жэстачайшэ" штрафаваць такіх гаспадароў жывёльнага складу. па памеры - параўнальна з коштам сабачкі. тады можа навучацца паважаць? у сябе дома, на канапе, ці пад коўдрай мілуйся са сваёю сабачкай, як хочаш. няхай яна кушае разам с табою з адной міскі. няхай абссыкае куткі ў тваёй кватэры і какае на дываны - гэта твая асабістая справа. а як выйшаў у людзі, будзь добрым, паважай правы іншых. як мінімум - не горшых за цябе.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру