14.12.2019 / 15:45

Выклікаюць і тых, хто посціў у Фэйсбуку і Укантакце. Пратаколы на ўдзельнікаў дэманстрацый супраць інтэграцыі з Расіяй  + кантакты праваабаронцаў 36

На вуліцах людзей не затрымлівалі, але цяпер пачынаюць выклікаць у міліцыю. 

Пра выклік учора паведаміла ў сябе ў фэйсбуку палітык Вольга Кавалькова.

А сёння стала вядома, што выклік атрымаў і жыхар Мінска, таксіст Леанід Кулакоў. Яму прапанавалі з'явіцца 15 снежня а 14 гадзіне для складання пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 8 снежня. Такі выклік атрымала і жыхарка Мінска Вольга Лагацкая, паведамляе радыё «Свабода».

Чытайце таксама: Дэманстранты ў Мінску рвалі партрэты Пуціна і вадзілі антыінтэграцыйныя карагоды ФОТЫ

Позвы атрымалі таксама Зміцер Казлоў (блогер Шэры Кот) з Барані (Аршанскі раён), Андрэй Кудзік з Вілейкі, а таксама праваслаўны святар айцец Вікенці (Кавалькоў), паведамляюць праваабаронцы з цэнтра «Вясна».

Позву атрымаў і жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у Фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.

За сітуацыяй сочаць правааборонцы з цэнтра «Вясны». Да іх можна звяртацца па дапамогу ў такіх сітуацыях.

Чытайце таксама: У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА

СГ

10
Viknik / Адказаць
14.12.2019 / 16:25
Драпежніку патрабуецца свежае мяса
10
Казік / Адказаць
14.12.2019 / 16:39
Гэтым не запалохаць. А арганізатарам усё ж варта хоць для галачкі заяву падаць
5
Юзік Крулеўскі / Адказаць
14.12.2019 / 17:02
Колькі ваўка не кармі -- усё роўна на лес будзе глядзець! 

Вось, як быццам, і на руку СамаАбранаму мітынгі і шэсці беларусаў у падтрымку незалезнасці, нават не разганялі міліцыянты. Але скубануць штафаў з народу -- трэба, і зарплату ім з гэтага заплаціць, а то разбягуцца міліцыянты, як дактары па Яўропам і стануць там паліцаямі.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру