Галоўная мэта праекта - падрыхтаваць бяздомных жывёл да новага жыцця ў сям'і.Гэта лячэнне і вакцынацыя, стэрылізацыя/кастрацыя, падтрымка вітамінамі. А таксама пастаянны догляд і рэабілітацыя. Гэтыя працэдуры неабходныя на пачатковым этапе, пасля якіх здаровы гадаванец прыступіць да пошуку новых гаспадароў. Так больш шанцаў, што ён здабудзе дом, клопат і ласку.

Першая дапамога

Валанцёры пастаянна знаходзяць бяздомных жывёл, якія маюць патрэбу ў гаспадарскім клопаце, харчаванні і медыцынскай дапамозе. Кампанія «Zoo-Help» дасць неабходнае лячэнне ўсім жывёлам, якія знаходзяцца на ператрымцы у валанцёраў. Гэта шанец на новае жыццё.

Корм

Валанцёры штодня выдаткоўваюць асабістыя зберажэнні на ўтрыманне жывёл. Таму, усе сродкі, якія засталіся пасля аказання першай дапамогі бяздомным жывёлам, пойдуць на корм гадаванцам, змешчаным на ператрымцы.

Увага

Часцей за ўсё, праблема бяздомных жывёл - гэта справа валанцёраў і маленькай групы неабыякавых людзей у тэматычных суполках. Мы хочам пашырыць інфармацыю пра праблему на шырокую аўдыторыю, і, самае галоўнае, дапамагчы жывёлам знайсці свой дом.

Дапамагчы жывёлам можна праз сайт кампаніі «Zoo-Help»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0