14.12.2019 / 16:40

А вось гэта крыўдна было! Мэр Варшавы хоча выгнаць з горада «беларускі дух» 22

«Адна з частак горада была спраектаваная нашымі «савецкімі сябрамі», таму ад Варшавы патыхае савецкім і беларускім духам, — заўважыў мэр горада Рафал Тшаскоўскі і паабяцаў пераўладкаваць цэнтр Варшавы так, каб той дух прагнаць. Канцэпцыяй «Усмешка Варшавы» прадугледжваецца пракласці больш пешаходных пераходаў, раваровых дарожак і зеляніны.

Гаворка ідзе пра раён у цэнтры вакол Палаца культуры і навукі і цэнтральнага вакзала, паведамляе польскі тэлеканал TVN.

Пад савецкім духам тут маецца на ўвазе характэрны для савецкага горадабудаўніцтва размах: шырокія вуліцы, вялікія прасторы, закатаныя ў асфальт або выбрукаваныя пліткай, вялікія адлегласці ад прыпынкаў грамадскага транспарту да будынкаў грамадскага прызначэння. Пасля вайны ў такім духу быў разбудаваны Мінск, менавіта таму, напэўна, у мэра Варшавы такі стыль асацыюецца з Беларуссю, хоць беларусам тое і крыўдна.

Рэндары змен у Варшаве.

Так спланаваныя гарады глядзяцца велічна, робяць уражанне размаху, добрыя для правядзення парадаў, але яны не камфортныя для штодзённага жыцця чалавека, а абслугоўванне такіх прастораў каштуе дорага.

Рэндары змен у Варшаве.

Варта адзначыць, што аналагічныя змены ў планаванні прасторы ажыццяўляюцца цяпер і ў Мінску.

СГ

38
Адыкватник) / Адказаць
14.12.2019 / 16:46
прауда крыудна????  все так!
правильна робять!
а беларусам не крыудзить трэба, а самим вытискать савецки дух
24
Viknik / Адказаць
14.12.2019 / 17:08
К нам заўсёды ехалі, як у запаведнік саўка.
45
Вожык / Адказаць
14.12.2019 / 17:20
Хам
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру