14.12.2019 / 19:41

Былы дыктатар Судана атрымаў турэмны тэрмін. За знойдзеную ў яго рэзідэнцыі валюту 7

75-гадовы Амар аль-Башыр адправіцца на 2 гады ў папраўчую ўстанову за карупцыю і незаконнае захоўванне замежнай валюты. 

Такі вердыкт вынес сёння суд у Хартуме, сталіцы Судана. Башыр не трапіць у турму і на большы тэрмін толькі з прычыны свайго паважнага ўзросту.

Башыра скінулі сілавікі ў 2018 годзе, пасля таго як жыхары сталіцы выйшлі на масавыя пратэсты. У сваю чаргу, гэта здарылася, калі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, галоўны спонсар рэжыму, адмовілі ў далейшым фінансаванні. Башыра тады арыштавалі і пасадзілі ў тую самую турму, дзе ён да таго трымаў палітвязняў.

Пры вобшуку ў яго рэзідэнцыі знайшлі мільённыя сумы ў суданскай і замежнай валюце. Гэтыя знаходкі і сталі падставай для судовага працэсу. Зараз грошы пяройдуць у даход дзяржавы.

Амар аль-Башыр у доўгім белым адзенні і цюрбане спакойна і моўчкі выслухаў прысуд, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

NN.by; фота «Аль-Джазіра»

0
Мікола / Адказаць
14.12.2019 / 19:48
знаю аднаго дзеда, дык ён не ў рэзідэнцыі даляры хавае, а ў адной паўднёвай краіне 8))
0
Сусед / Адказаць
14.12.2019 / 20:36
Читаю, сердце радуется!!

0
Джанни Родари / Адказаць
14.12.2019 / 20:50
Слушай, ещё улыбается там в клетке. Это или маразм или отсутствие совести.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру