15.12.2019 / 03:19

Алег Сянцоў: Удзячны Пуціну, без яго мы б прагнівалі як Беларусь 63

Вызвалены з расійскага палону рэжысёр Алег Сянцоў сказаў, што ненавідзіць Уладзіміра Пуціна, але пры гэтым удзячны яму за тое, што Украіна не стала такой, як Беларусь, перадае theБабель.

Па словах рэжысёра, Пуціну важна дамовіцца з Еўропай і Украінай для зняцця санкцый, а потым «зноў нас прышпіліць пятлёй». «Вось што ён робіць. У яго ўспрыманні нашы людзі — гэта наша слабае месца», — сказаў Сянцоў.

Разам з гэтым рэжысёр упэўнены, што Пуцін — адзіны вораг Украіны, але адзначае, што ён аб'яднаў людзей.

«Як бы я ні ненавідзеў Пуціна, я яму ўдзячны, што ён нас аб'яднаў. Без гэтага мы б прагнівалі, як Беларусь. Іншых ворагаў, акрамя Пуціна, у нас няма. Пакарыць нас хоча толькі ён. Еўропа не ўвядзе сюды войскі, і ЗША ў нас не стралялі «Градамі», — сказаў Сянцоў.

NN.by

257
Alehna / Адказаць
15.12.2019 / 03:46
Аахаахааа)))))))) Что за клоун!! А зараз, я так разумею, вы процветаете. Не ў Пуціне справа. Справа ў народзе. З Пуціным ці без, у вас там як быў бардак, так ён і застанецца.
50
Карсынскi / Адказаць
15.12.2019 / 05:34
Разумны чалавек. Больш правiльна не скажаш. Лукашэнка i Пуцін зрабiлi з беларусау не народ, а насельнiцтва якому абсалютна усяроуна дзе жыць i пад кiм жыць. Лукашэнка злачынца нумар адзiн для Беларусi. Яго здраднiцкiмi намаганнямi дзеля асабiстага панавання мы знiкаем з мапы Свету як самастойная дзяржава. Гэтага гiсторыя не даруе.
41
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
15.12.2019 / 07:43
А ведь он - прав ! 
Паказаць усе каментары/ 63 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру