15.12.2019 / 15:58

У Брэсце зноў кармілі галубоў і пратэставалі супраць акумулятарнага завода 3

На плошчы Леніна ў Брэсце, на якой нават у выхадны дзень ішла падрыхтоўка да святаў, 15 снежня зноў прайшло традыцыйнае кармленне галубоў — як пратэст супраць пабудаванага за тры кіламетры ад горада акумулятарнага завода, піша Брестская газета.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Адначасова з будоўляй у Брэсцкім рэгіёне пачалася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ гэтага прадпрыемства. На працягу ўсяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі пастаянна заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта.

14 чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Пачынаючы з 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць завода. За гэта многіх з іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

Актывісты заяўляюць, што будуць выходзіць на плошчу і несці кругласутачнае дзяжурства каля завода, з фота- і відэафіксацыяй да таго часу, пакуль прадпрыемства не закрыюць.

7
Матёрый / Адказаць
15.12.2019 / 17:10
Одни протестуют. Другие работают на заводе. Если нет. То кто там работает?!
11
Ляксандра / Адказаць
15.12.2019 / 17:28
Погода тёплая установилась.Можно и "попротестовать".
3
Alehna / Адказаць
15.12.2019 / 21:11
Там ужо галубы, як парсюкі напэўна. А што ж, столькі карміць))))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру