15.12.2019 / 18:25

У Клімавічах мужчына знайшоў гашыш і пакінуў сабе: атрымаў абмежаванне волі і страціў аўтамабіль

Жыхар Клімавіч знайшоў гашыш і вырашыў пакінуць яго сабе, паведамляе мясцовая раёнка.

Частку наркотыку мужчына ўжыў, рэшту — захоўваў і перавозіў у сваёй машыне.

Гэтыя дзеянні падпадаюць пад ч. 1 арт. 328 КК РБ. Мужчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову. Акрамя таго, у яго канфіскавалі аўтамабіль.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру