Навука і тэхналогіі22

Студэнты-медыкі распрацавалі мабільны дадатак для дактароў у надзвычайнай сітуацыі

Студэнты БДМУ Бажэна Курзова і Іван Каршакевіч стварылі мабільны дадатак, які дазволіць дактарам зарыентавацца ў надзвычайнай сітуацыі і скаардынуе іх дзеянні пры аказанні дапамогі пацярпелым, піша БелТА.

Ідэя праекта належыць Івану Каршакевічу. «Праект нарадзіўся прыкладна 3 гады таму на вайскова-медыцынскім факультэце БДМУ пры падтрымцы кафедры арганізацыі медыцынскага забеспячэння войскаў i экстрэмальнай медыцыны. У працэсе навучання і трэніровак мы прыйшлі да высновы, што было б выдатна, калі б з'явіўся такі памочнік для доктара», — успамінае ён.

Да праекта далучылася Бажэна Курзова. Яна ўдзельнічала ў мінулым сезоне конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend і, пачуўшы пра распрацоўку Івана, прапанавала яму ўзяць удзел у сёлетнім. Разам яны дайшлі да фіналу.

«Мы займаемся распрацоўкай дадатку, які будзе мінімізаваць чалавечы фактар ​​пры працы ўрача ў надзвычайнай сітуацыі, — тлумачыць Іван Каршакевіч. — Гэта будзе дадатак з алгарытмам дзеянняў, якія неабходна зрабіць доктару, каб аказаць усю неабходную дапамогу пацярпелым і не дубляваць дзеянні калегаў».

Дадатак спатрэбіцца ў выпадку здарэння з вялікай колькасцю пацярпелых, калі на аднаго лекара будзе прыходзіцца некалькі пацыентаў і трэба будзе хутка ацаніць стан кожнага. Лекар падыходзіць да пацыента, адкрывае дадатак, атрымлівае алгарытм дзеянняў, выконвае ўказаныя маніпуляцыі і запаўняе ў дадатку звесткі па пацярпелым. Дадатак вызначае стан чалавека як цяжкі, сярэдняй цяжкасці або здавальняючы. Далей доктар адзначае абследаванага пацыента ўмоўным стыкерам і пераходзіць да агляду наступнага пацярпелага. Доктар, які прыязджае на месца пазней, падыходзячы да пацыента, бачыць, што калега ўжо агледзеў гэтага чалавека, таму не дублюе дзеянні, а, напрыклад, аказвае іншы від дапамогі або адвозіць яго ў шпіталь.

Дадатак зможа рэкамендаваць найбліжэйшую бальніцу, дзе пацярпелым акажуць патрэбны від дапамогі, адпраўляць у медустанову інфармацыю пра пацыента, пакуль ён будзе ехаць. Такім чынам удасца павысіць якасць дапамогі.

Студэнты распрацавалі дэма-версію дадатку. Цяпер ім патрэбныя праграмісты і юрысты, каб стварыць працоўны прадукт і пратэсціраваць яго. 

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць