posterАўстралія (Australia)
Аўстралія – ЗША, 2008, каляровы, 165 хв.
Рэжысёр: Бэз Лурман
Ролі выконваюць: Ніколь Кідман, Г’ю Джэкман, Брэндан Ўолтэрз, Эдзі Бару, Браян Браўн, Дэйвід Ўэнгам
Жанр: Эпічная драма
Адзнака: 7 (з 10)

Ангельская арыстакратка Эшлі (Ніколь Кідман) наконадні Другой сусветнай вайны прыяжджае да мужа ў Аўстралію. Толькі муж забіты, ферму абкрадаюць – і трэба перагнаць 2000 быкоў за сотню міляў у горад Дарвін. Дапамагчы выклікаецца грубы пагоншчык Дровэр (Г’ю Джэкман). Але Аўстралія ўжо пад прыцэлам японскім бамбардзіроўшчыкаў.

Карціна Бэза Лурмана – эпас, дзе спалучаюцца меладрама і камедыя, кадры вестэрна – і шаманскія спевы, дэтэктыў – і сацыяльная крытыка. Кактэйль, які мусіў быць несумяшчальным – хаця і не без цяжкасцяў, атрымаўся.

Пейзажы пустыні – і раз’юшаны статак, які нясецца на маленькага хлопчыка; балі й свецкія плёткі, бомбы над горадам – і любоў пад дрэвам, кенгуру; кінатэатр, абмыты даждом.

Аўстраліец Бэз Лурман – зрабіў эпас пра краіну, якая нядаўна набыла й асэнсавала сваю гісторыю. Мы прызвычаіліся, што Аўстралія – гэта дзіўныя жывёлы, пустыні, каралавыя рыфы – райскае мястэчка памерамі з кантынент. Але ў гэтым мястэчку разгортваліся свае жарсці.

Маленькі хлопчык, ад імя якога вядзецца апавяданне – абарыген, метыс. Аўстралія не пазбегла расісцкіх забабонаў – і галівудскія героі годна змагаюцца з гэтымі забабонамі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?