16.12.2019 / 11:36

Пасольства Украіны абурылася мінскай сустрэчай дэпутата Бундэстага з сепаратыстамі Данбаса 5

Ігар Кізім, фота Надзеі Бужан

У Мінску прайшла нефармальная сустрэча прадстаўнікоў некантраляваных Кіевам раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей (г.зв. ДНР і ЛНР) з нямецкім парламентарыем Ульрыхам Ёмэ.

Дэпутат Бундэстага Ёмэ сярод іншага заявіў пра міратворчы характар сваёй місіі і пра тое, што ён нібыта інфармаваў пра мінскую сустрэчу амбасаду Украіны.

Пры гэтым пасол Украіны ў Мінску Ігар Кізім заявіў Радыё Свабода, што яго і амбасаду ніхто не інфармаваў пра такую сустрэчу.

«Дэпутаты Бундэстага свабодныя ў сваіх паводзінах, не пракантралюеш кожнага дэпутата, магчыма, нямецкі дэпутат праінфармаваў пасольства Украіны ў Берліне, а не ў Мінску, перад ад’ездам», — дапусціў амбасадар Кізім.

«Але калі б нас праінфармавалі і я пагаварыў бы з гэтым дэпутатам, то я б пратэставаў: мы супраць такіх сустрэч, якія ў пэўнай ступені легітымізуюць незаконныя ўзброеныя фармаванні, якімі з'яўляюцца так званыя ЛНР і ДНР.

Усе перамовы павінны праходзіць у межах Трохбаковай кантактнай групы, наступнае пасяджэнне якой запланавана на 18 снежня. У цяперашні час мы вывучаем абставіны гэтай сустрэчы праз МЗС Беларусі і хацелі б пагаварыць таксама з паслом Нямеччыны ў Беларусі», — заявіў Ігар Кізім.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пакуль няма інфармацыі пра гэтую сустрэчу, магчыма пазней будзе афіцыйны каментар, сказаў Радыё Свабода прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.

NN.by

13
Василиса / Адказаць
16.12.2019 / 12:13
А у чым пытанне? Дэмакратыя .
15
Брыдкая пачвара / Адказаць
16.12.2019 / 12:28
МЗС баіцца ,што сустрэчы напрамую еурадэпутатаў з прадстаўнікамї ЛНР і ДНР выявяць рэальнае становішча спраў на Данбасе.
11
Брыдкая пачвара / Адказаць
16.12.2019 / 12:35
Навогул, меркаванні цікавыя ў МЗС Украіны. Ніколі не чуў ,каб польскія ці іншыя дэпутаты пыталіся дазволу ў беларускага МЗС на сустрэчы з беларускімі апазіцыянерамі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру