16.12.2019 / 12:34

У Мазыры затрымалі хлопца з 0,5 кг небяспечнага псіхатропу 1

Малады чалавек 23 гадоў прыбыў у Мазыр на аўтобусе з Санкт-Пецярбурга. Пры сабе ў яго было выяўлена 496,98 грама асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва MDMB, піша Памежны камітэт

— На чорным рынку такая партыя тавару будзе каштаваць прыкладна 20 тысяч даляраў ЗША, — кажуць У Пагранкамітэце.

Распачатыя крымінальныя справы за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, а таксама за незаконны абарот наркатычных сродкаў, іх прэкурсораў і аналагаў. Маладому чалавеку, які, напэўна, хацеў зарабіць на распаўсюдзе небяспечнага псіхатропу, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, што, вядома ж, пасля расследавання вызначыць суд.

NN.by

3
Святлана / Адказаць
16.12.2019 / 12:56
На пажыццёвае зняволенне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру