Ахвярай стала 46-гадовая адзінокая жанчына, да якой у лістападзе праз сацсетку пагрукаўся невядомы. Ён прадставіўся амерыканскім бізнэсоўцам Скотам Морысам. Падчас размовы мінчанка прасякнулася сімпатыяй да новага знаёмага, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Віртуальны суразмоўца распавёў жанчыне, што хоча адкрыць і зарэгістраваць на яе нейкі фонд. Гэта дазволіла б ёй атрымліваць дадатковы прыбытак. Аднак для афармлення дакументаў спачатку неабходна пераслаць яму $500, што і было зроблена. Пасля гэтага з жанчынай звязаўся нібыта адвакат бізнэсмена, які запэўніў, што ўсё прайшло добра, і папрасіў яшчэ амаль $3 тыс. для адкрыцця рахунку ў банку і афармлення карткі. Пасля таго, як мінчанка аддала грошы, а новыя знаёмыя перасталі выходзіць на сувязь, пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што грошы былі пераведзены ў Аўстрыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0