sb.by

sb.by

13 снежня стала вядома, што галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра оперы і балета Міхаіл Панджавідзэ будзе звольнены за прагулы. У інтэрв'ю TUT.BY гендырэктар Опернага Аляксандр Пятровіч патлумачыў пазіцыю тэатра ў гэтым пытанні.

Галоўны рэжысёр Опернага Міхаіл Панджавідзэ звольнены. Афіцыйна — за прагулы

— У вас была вусная дамоўленасць з Панджавідзэ пра яго адсутнасць на працы? — спытаўся TUT.BY ў Аляксандра Пятровіча.

— Канешне не. Ён прыйшоў да мяне і сказаў: «Я хварэю». На што я яму адказаў: «Добра, хварэйце». Пазней ён сам мне патэлефанаваў па нейкіх пытаннях. «Вы вельмі доўга адсутнічаеце. Трэба нейкія афіцыйныя дакументы даць», — сказаў я яму. «Добра, я дам», — адказаў мне Панджавідзэ.

Прадставіў спачатку адзін бальнічны ліст. А затым другі, які і выклікаў у нас сумневы ў яго сапраўднасці. Мы запыталі [інфармацыю] ў медыцынскай установе, якая выдала гэты ліст. Нам афіцыйна адказалі, што бальнічнага Панджавідзэ не выдавалі і не рэгістравалі. На падставе гэтага дакумента мы прынялі рашэнне, што гэта прагулы. Галоўны рэжысёр быў звольнены за іх.

Акрамя таго, наш тэатр і медыцынская ўстанова накіравалі ліст у УУС Цэнтральнага раёна з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням спадара Панджавідзэ, які прадаставіў фіктыўны дакумент.

— У пятніцу прэс-служба тэатра паведаміла TUT.BY, што «Міхаіл Аляксандравіч Панджавідзэ знаходзіцца на бальнічным, але загад аб ягоным звальненьні за прагулы па артыкуле Працоўнага кодэкса падпісаны».

— Не маю інфармацыі, ці знаходзіцца ён на бальнічным. Калі гэта так, яго звальненне працягнецца на тэрмін дзеяння яго бальнічнага. Усё ў рамках дзеючага заканадаўства.

— З улікам таго, што Панджавідзэ сыходзіць, вы плануеце шукаць іншага галоўнага рэжысёра ці гэтая пасада пакуль будзе вакантнай?

- На сённяшні дзень магу толькі сказаць, што ў нас аб'яўлены конкурс па галоўным дырыжоры (пасада застаецца вакантнай пасля сыходу Віктара Пласкіны). Магчыма, конкурс будзе абвешчаны па галоўным рэжысёры. Але я пакуль не гатовы адказаць на гэтае пытанне. У любым выпадку, рэжысёр [фармальна] на месцы. Калі ён сыдзе, будзем прымаць рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0