16.12.2019 / 15:52

Зась: Чаму міліцыя не замяняе штрафы папярэджаннямі? 12

Практыка прымянення пакаранняў за адміністрацыйныя правапарушэнні будзе зменена — адпаведныя даручэнні даў кіраўнік дзяржавы. Пра асноўныя патрабаванні да будучых паправак журналістам распавёў дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась па выніках нарады ў кіраўніка Беларусі, перадае БЕЛТА.

У ліку важных задач кіраўнік дзяржавы назваў ліквідацыю так званай палачна-птушачнай сістэмы, калі адміністрацыйныя правапарушэнні фіксуюцца дзеля складання пратаколу і справаздачнасці, а не ў мэтах бяспекі. У асноўным гэта тычыцца працы праваахоўных органаў.

Па словах Станіслава Зася, у працы МУС ужо адбыліся станоўчыя змены пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы ў жніўні гэтага года, але праблемы яшчэ застаюцца. «Адразу паламаць стыль працы тысяч людзей складана. Тым не менш, калі па ўсёй вертыкалі будуць давацца жорсткія прафесійныя ацэнкі, сітуацыя зменіцца. Яна ўжо мяняецца і будзе мяняцца далей», - сказаў дзяржсакратар.

Паступова ў свядомасці праваахоўнікаў павінна ўкараніцца перакананне, што адсутнасць пратаколаў на даручаным ім участку сведчыць аб эфектыўнасці работы, дзейсных прафілактычных захадах.

Выразна прагучаў на нарадзе пасыл спыніць практыку адміністрацыйных пакаранняў за правіны, якія не цягнуць небяспечных наступстваў. Магчымасці для гэтага прадастаўлены і дзеючым заканадаўствам, аднак яны выкарыстоўваюцца не ў поўнай меры.

«Чаму, напрыклад, нават МУС не ў поўнай меры карыстаецца магчымасцю замены штрафу папярэджаннем, а абавязкова складае пратакол? Гэта суб'ектыўны фактар, залежыць ад людзей, якія займаюцца адміністрацыйнай практыкай. Тут бачыцца ў тым ліку жаданне паказаць вынік, папрацаваць на статыстыку», — лічыць Станіслаў Зась.

У якасці прыкладу можна прывесці штрафы за пераход праезнай часткі ў неналежным месцы.

Для вырашэння праблемы прапанавана скараціць лік структур, упаўнаважаных на складанне адміністрацыйных пратаколаў, і ў той жа час узмацніць юрыдычную падрыхтоўку тых, хто захавае гэтае права.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы створана спецыяльная экспертная камісія з кіраўнікоў дзяржорганаў, парламентарыяў, навукоўцаў, юрыстаў. Яны павінны сістэмна перагледзець палажэнні дзеючага заканадаўства і да ліпеня 2020 года падрыхтаваць цэласны дакумент па ўдасканаленні парадку і ўмоў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Кіраваць працай групы будзе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс. Галоўны прынцып, па якім будуць уносіцца змены, — прынцып справядлівасці і эфектыўнасці прадпрыманых мер.

NN.by

1
меркаванне / Адказаць
16.12.2019 / 16:13
А хто ўвёў "палачна-птушачную сістэму"? сівакоў, навумаў, куляшоў, шуневіч?
2
Пожалуй / Адказаць
16.12.2019 / 16:31
Ого, это можно расценить, как официальное заявление: что объявляется послабление перед выборами. Народ! приготовьтесь любить мвд и омон. Шунявки - кыш под лавку.
0
stvoll / Адказаць
16.12.2019 / 16:54
Значит будут грабить))
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру