Пра тое, чаму хэйцяць жонак футбалістаў

«Усе не любяць прыгожых. І ўсе думаюць: канечне ж, салоны прыгажосці, манікюры-педыкюры, замежныя адпачынкі, лакшэры-жыццё і ўсё астатняе. Але калі браць беларускі футбол, гэта вельмі смешна. Абывацель думае: усё цудоўна, прыгожа, такія заробкі, жыві і радуйся. Так, ёсць пяцёрка топавых каманд, дзе вельмі добрыя заробкі для нашай краіны — ад $3000. У астатніх камандах не так, канечне. Бываюць даўгі па восем месяцаў, бывае, што наогул нічога не плацяць.

У прынцыпе, 1500 рублёў цяпер у беларускім футболе, мне здаецца, — гэта звычайны заробак».

Пра пластыку

«Нічога страшнага ў падколатых вуснах няма. Гэта сусветны трэнд, усе гэтым карыстаюцца. І калі ў цябе ёсць магчымасць падоўжыць жаночую прыгажосць, чаму не».

Пра сэкс з футбалістамі

«Сэкс з футбалістамі афігенны. Класныя целы, пачуцце гумару… Ці можна займацца сэксам перад гульнёй, усе выбіраюць самі. Калі ты вопытны спартовец, ты ведаеш, як тваё цела рэагуе, будзе табе карысны сэкс ці не. Я памятаю, мы неяк з мужам займаліся сэксам, а ён «зламаўся» ў наступнай гульні. Сказаў: «Усё, мы больш не займаемся перад гульнёй». Доўга ў нас было такое».

«Я з мужам нават не ўяўлю такую сітуацыю, калі я падыду, а ён скажа: «Не, які сэкс». Ён наадварот ходзіць за мной: «Давай, давай!» Саша — сэкс-машына. У нас было чатыры разы запар за дзень».

Пра здрады

«Я мужу адразу сказала: калі ласка, калі нешта будзе, зрабі так, каб я пра гэта ніколі не даведалася. Ну навошта гэта мне? Муці ціха».

***

«Паўгадзіны кардыё» — гэта падкаст пра сэкс і адносіны. У папярэдніх выпусках героямі былі свецкі леў Іван Шыла, майстар шыбары і мінчанка, у якой было больш за 50 спатканняў у ціндары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?