Трагедыя адбылася ў райцэнтры ў ліпені ў прыватным доме з благой рэпутацыяй. Адзін сабутэльнік напаў на іншага з-за таго, што той выказаў незадаволенасць наконт увагі да яго сяброўкі. Нязгодны з прэтэнзіяй спачатку стаў абражаць апанента, а затым і збіваць рукамі і нагамі, піша sb.by

Судмедэксперты налічылі 32 ўдары ў вобласць грудной клеткі, ад якіх былі зламаныя рэбры з аднаго і другога боку ад 2-га да 12-га, выявілі разрыў печані і лёгкага. Мужчыну яшчэ можна было выратаваць. Ніхто з іншых прысутных не падумаў пра яго стан. Ён памёр, хоць сабутэльнікі, як сцвярджаюць, прапаноўвалі выклікаць «хуткую», але ён сам адмовіўся.

Раённы суд прыгаварыў жыхара Калінкавічаў за жорсткае забойства да 16 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Жанчына, з-за якой усё адбылося, добрым сацыяльнымі паводзінамі таксама не адрозніваецца, мае праблемы з законам з-за невыканання сваіх матчыных абавязкаў па выхаванні дваіх непаўналетніх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0