16 траўня ў пасёлку Свіслач (Пухавіцкі раён) будуць выбіраць дэпутата мясцовага савета. На кон пастаўлены не толькі дэпутацкі мандат, але й пасада старшыні савета й выканкаму.
Дэпутаты задаволілі заяву Шычко Ганны Ўладзіміраўны пра складанне сваіх паўнамоцтваў і прызначылі дату выбараў. Выбары дэпутата свіслацкага пасялковага Савета па Свіслацкай першай выбарчай акрузе прызначаныя на 16 мая 2009 года. Фінансавацца выбары будуць з рэзервнага фонду Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэту.
З заўтрашняга дня ў выканкам ужо могуць падыходзіць прадстаўнікі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. А ўжо ад сёння пачынаецца адлік калі жыхары пасёлка могуць збіраць подпісы на вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Бо, як вядома, часам выбары выйграе не той хто галасуе, а той хто падлічвае галасы.
Перадгісторыя: 16 лютага дэпутат Свіслацкага пасялковага Савета Шычко Ганна Ўладзіміраўна напісала заяву з просьбай вызваліць яе ад выканання дэпутацкіх паўнамоцтваў. Прычым Ганне Ўладзіміраўне "парэкамендавалі" зрабіць такі крок.
Улічваючы нядаўні сыход з пасады старшыні Савета Кацэні А.П., можна прагнавазаваць, што сярод кандыдатаў у дэпутаты на "давыбарах" будуць фігураваць і кандыдаты на пасаду старшыні Савета і выканкаму. Пры гэтым варта зазначыць, што старшыня Савета сышоў з пасады па ўласным жаданні пасля таго як дэпутаты двойчы адкрыта станавіліся на ягоны бок і галасавалі супраць прапановаў райвыканкаму зняць "няўгоднага старшыню".