У панядзелак прэс-служба Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі паведамляла, што тэлескоп VLT выявіў сляды наймагутнай успышкі зоркаўтварэння ў ядры нашай Галактыкі. Адзначаецца, што гэтая ўспышка стала адной з самых энергетычна магутных падзей ва ўсёй гісторыі Млечнага Шляху.

«На самой справе, такія рэчы пастаянна адбываюцца, Галактыка вельмі вялікая, у ёй парадку 400 млрд зорак. Таму хвалі зоркаўтварэння і раней адбываліся, і зараз адбываюцца, толькі ў розных месцах. Гэта нармальная рэч, і нічым гэта не пагражае, гэта не небяспечна», — паведаміў tass.ru дырэктар астранамічнай абсерваторыі Іркуцкага дзяржуніверсітэта РФ Сяргей Язеў.

Паводле яго слоў, магутнасць гэтага выбуху можна растлумачыць тым, што падзея адбылася паблізу цэнтру Галактыкі, дзе падобныя працэсы найбольш моцныя. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што сама падзея адбылася ў далёкім мінулым, мільёны гадоў таму. Аднак з-за аддаленасці цэнтра Галактыкі ўбачыць яе ўдалося толькі цяпер. «Нават цэнтр нашай Галактыкі знаходзіцца ад нас за 26 тыс. светлавых гадоў, і як мінімум 26 тыс. гадоў ішло святло ад таго, што мы бачым сёння», — сказаў Язеў.

Сам працэс зоркаўтварэньня, як правіла, адбываецца пад уздзеяннем ударнай хвалі, адзначыў навуковец. Падобныя ўдарныя хвалі прыводзяць да таго, што ў разрэджаным газе з высокай канцэнтрацыяй вадароду і гелію фармуюцца ў «шары» будучыя зоркі. Пасля гэтага ў іх запускаюцца тэрмаядзерныя рэакцыі, і яны канчаткова фармуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0