Юры Гараўскі, герой нашумелага ролік Dw.de.

Юры Гараўскі, герой нашумелага ролік Dw.de.

Я гляджу, набірае абароты канспіралагічная версія аб нашумелым роліку «Нямецкай хвалі» пра забітых палітыкаў. Маўляў, гэта справа рук рускіх, каб націснуць на Лукашэнку проста за чатыры дні да перамоваў.

Чытайце: Алкаеў пра прызнанне былога спецназаўца: Гэта Рыгоравічу старэйшыя браты з Масквы закрылі шлагбаўм на Захад

Ну, давайце разбірацца. Па-першае, незразумела, у чым сам ціск. Якая пагроза ад гэтага роліка? Чалавек выклаў вядомыя факты, дадаў прозвішчаў. Ёсць уражанне, што ён не хлусіць. І?

Захад рынецца ўводзіць новыя санкцыі? Не, за гэта санкцыі ёсць, чатыры былыя сілавікі, уключаючы Паўлічэнку — у чорных спісах ЕС і ЗША.

Беларусы масава выйдуць з-за гэтага на пратэсты? Вельмі сумняваюся.

Але галоўнае — у іншым. Калі вы глядзелі ролік, то там праведзена немалая праца. Здымкі інсцэніровак і інтэрв'ю ў Мінску зробленыя ў яшчэ нехалодны час года, хутчэй за ўсё ўвосень. У Еўропе адздымалі кучу спікераў: дачку генерала Захаранкі, экс-дэпутатаў ПАСЕ.

Гэта значыць, працу над ролікам Нямецкая хваля пачала як мінімум некалькі месяцаў таму. Гэта значыць, што мудрагелісты Крэмль:

1. Яшчэ летам задумаў падаслаць немцам гэтага спецназаўца.

2. Падразлічыў, што праца над ролікам зойме час роўна да снежня.

3. Ведаў, што 7 снежня не дамовяцца і паставяць сустрэчу на 20-га.

4. Пракантраляваць, каб нямецкі СМІ, што працаваў над матэрыялам некалькі месяцаў, выпусціў яго роўна за чатыры дні да саміту.

Які ў нас хітры і усёмагутны Крэмль атрымліваецца. Ужо летам бачыць будучыню да Новага года і ўсе перагаворныя зігзагі з дакладнасцю да дня, у ручным рэжыме кантралюе нямецкія СМІ. І ўсё ў надзеі, што Лукашэнка разнервуецца перад сустрэчай.

Змяншаць градус трызнення, хлопцы.

Чытайце:
Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?