Здарэнне адбылося ў Гродне ў краме па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. 22-гадовы хлопец з дапамогай знаёмых пайшоў на «справу», паведамляе абласная міліцыя.

Хлопец прабраўся на склад ўніверсама, пакуль двое яго таварышаў адцягвалі ўвагу ахоўніка. У выніку ён змог адчыніць вароты, выставіць на вуліцу 8 скрыняў піва і некалькі дзясяткаў скрыняў какосавых цукерак — усяго на 400 рублёў. Пазней ён у некалькі заходаў перанёс тавар у кватэру-прытон.

Знікненне піва і цукерак супрацоўнікі ўніверсама выявілі, калі ўсё было ўжо перанесена ў кватэру. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы калег з аховы са службовым сабакам знайшлі тую самую кватэру.

Прычым частка спіртнога і цукерак была ўжо «асвоена» наведвальнікамі прытона. Малады чалавек, які здзейсніў крадзеж, затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0