У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў зварот памочніка старшыні ветэранскай арганізацыі «Гонар» Ігара Парэчына да Аляксандра Лукашэнкі.

Ветэранская арганізацыя «Гонар»

Ветэранская арганізацыя «Гонар»

Парэчын у «Гонары» — памочнік Паўлічэнкі.

Парэчын піша, што ветэраны сілавых структур хацелі б даць прэс-канферэнцыю па факце скандальнага інтэрв'ю Юрыя Гараўскага. Таксама Парэчын папракае Паўлічэнку за каментар на Tut.by.

«Наша Ніва» дазванілася да Парэчына, каб спытаць, што ён меў на ўвазе. 

Ігар Парэчын: Я хачу сказаць, што я ведаў Юру, ён бухаў, скажам так. І матэрыяльны яго стан кепскі… Ён гатовы на ўсё! Менавіта на ўсё. І калі я бачыў інтэрв'ю, я зразумеў, што яму прапанавалі грошай і ён цяпер скажа, усё што хочаце. 

У яго тыповая праблема многіх людзей, якія выходзяць у маладыя гады на пенсію і не могуць уладкавацца, маючы спецнавыкі і заслугі. Хтосьці шукае далей і знаходзіць, хтосьці пачынае гарэлку піць, займацца абы чым. Мозг працуе не так, пагаварыце з булдосам, у яго адно жаданне — «хачу!». Такі чалавек салодкі для спецслужбаў, апазіцыі той жа.

«Наша Ніва»: Дык хто яму заплаціў, па-вашаму? 

Ігар Парэчын: Трэба ў яго спытаць. Рана ці позна… Што, думаеце, бясплатна ён інтэрв'ю даваў? 

«Наша Ніва»: Дык а куды людзі зніклі?

Ігар Парэчын: Я не працую ў МУС, КДБ. Ёсць спецыяльныя службы, якія павінны разабрацца. Цяпер любы дворнік скажа, што ён ведае, што яны [зніклыя палітыкі] на Месяц уляцелі — ну паспрабуйце даказаць адваротнае. Калі б так было, як ён кажа, ужо даўно б адкапалі. Шмат магчымасцяў для эксгумацыі. Нібыта ведаюць як, дзе, чым… Але нічога не робяць, далей за словы не ідзе. Усё гэта ідзе супраць улады.

«Наша Ніва»: А чаму Паўлічэнка розным людзям кажа пра Гараўскага па-рознаму? 

Ігар Парэчын: У Паўлічэнкі спытайце. Я званю, не магу дазваніцца, хачу пагаварыць з ім пра гэта. Што ў яго за бачанне, што ён кажа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0